Выкарыстанне фальклору, звяртанне да народна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў, неабходнасць па-новаму, асэнсавана глянуць на багатую беларускую культуру, на ўздзеянне гэтай спадчыны на развіццё маленькага чалавека — будучага грамадзяніна краіны, у гэтым, на наш погляд, актуальнасць праблемы.
Асаблівасць фальклору — калектыўнасць і народнасць, а так-сама тое, што ён з'яўляецца вытокам любой літаратуры і мастацтва, уздзейнічае на рознабаковае развіццё асобы.
Малыя фальклорныя жанры — мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кiрунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослым, выконваць заданн, удзельнічаць у агульных гульнях.
Дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей:
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Куплю чаравічкі
Малы, невялічкі.
Пры гэтым мама ці тата пастукваюць ступню дзіцяці, што выклікае ў яго радасць, бадзёры смех.
Або:
Сарока-варона
Дзеткам кашу варыла,
На прыпячку студзіла.
I гэтаму дала (загінаюць пальцы, пачынаючы з вялікага),
I гэтаму дала,
А гэтаму (мезенцу) не дала.
А ты малы, круп не драў,
Вады не насіў, дзяжы не мясіў.
Ідзі, малы, па вадзіцу,
Табе кашка на паліцы.
Ужо малому дзіцяці стараліся паказаць, што гультаём быць сорамна.
Пястушкі выкарыстоўваюцца ў розныя рэжымныя моманты: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца рознымі справамі, засынаюць. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць.
Калыханкі — першыя для дзіцяці ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых. Сон, дрымота — гэта нейкія жывыя істоты або штосьці, што можна памацаць, прынесці ў кошыку ці хустцы:
Ходзіць кот па сенажаці,
Кліча сон ён для дзіцяці.
Ой, сонечку-галубочку,
Прыспі маю Волечку.
Найчасцей героем калыханак бывае кот (котачка). Без ката не абыходзілася ніводная хата, дзе-нідзе ката сапраўды клалі ў люль-ку, каб пас.тя дзіцяці ў ёй добра спалася. Яго клічуць дапамагчы закалыхаць малога, бо кот вельмі ласкавы, любіць палашчыцца каля чалавека, пры гэтым варкоча-спявае сваю песеньку. Таму часта ў нас, на Беларусі, бабулі гаварылі: «Я яму буду спяваць ката», а гэта азначала «калыхаць дзіця песняй»:
На каточка варкотаю,
На дзіцятка дрымотаю.
Прыйдзі, каток, начаваць,
Дзіцятка калыхаць.
На дзіцятка дрымота,
Засні, засні,ціха спі.
Аднак коця не толькі закалыхвае дзіця, ён набывае (або знаходзіць) малому розныя рэчы, дапамагае па гаспадарцы. Акрамя ката ў калыханках сустракаюцца вобразы галубоў, кур, мышак, вераб'я, сарокі.
У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць — усё адмоўнае.
Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумення ў болылай меры залежыць ад таго, наколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.
У беларусаў шмат прыказак і прымавак, прысвечаных порам года: Увосень за стол просім. Мала снегу — не будзе хлеба.
Знаёмства дзяцей з прыкметай сезоннага надвор'я вучыць іх назіральнасці, уменню параўноўваць адну і тую з'яву ў розныя перыяды года.
Вялікую цікавасць у дзяцей выклікае разгадванне загадак. Дасціпнасць, назіральнасць, кемлівасць — адметныя рысы беларусаў. А вучыліся ўсім гэтым якасцям на жартах, пацешках, загадках. Падчас працы з загадкамі спачатку разбіраюцца прыкметы, звяртаецца асаблівая ўвага на тых дзяцей, якія не вельмі актыўна ўключаюцца ў разгадванне. Напрыклад:
Крылаў не мае, а лятае,
Без рук, а вароты адчыняе,
Без голасу, а спявае,
Без пугі, а хмары ганяе. (Вецер.)
Хвост мой пушысты,
Кажух мой агністы,
Хітрай называюць
I курэй хаваюць. (Лісіца.)
Сярод жанраў вусна-паэтычнай творчасці значнае месца займаюць легенды і паданні. Вялікую групу складаюць творы этыялагічнага, тлумачальнага зместу. Яны своеасабліва рас-казваюць пра паходжанне свету, зямлі, неба, чалавека, розных раслін. 3 дашкольнікамі варта весці працу ў гэтым кірунку, бо яны праяўляюць цікавасць да прыродных з'яў, узнікнення і паходжання розных назваў.
Варта адзначыць, што выкарыстоўванне беларускага фальклору дазваляе вырашаць наступныя задачы:
развіваць псіхаэмацыянальную сферу дашкольнікаў
- узбагачаць уяўленні дзяцей пра наваколле, пра Беларусь праз знаёмства з малымі фальклорнымі жанрамі, святамі і абрадамі
- развіваць інтарэс выхаванцаў да нацыянальнай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску
- пашыраць іх слоўнікавы запас;
- фарміраваць камунікатыўныя якасці маўленчай дзейнасці дашкольнікаў.