Беларускія гульні

Беларускія гульні для выхаванцаў першай малодшай групы

                                                                          “Маша"
Задачы: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці.
Правілы: называць імя таго, хто зваў, з завязванымі вачыма.
Змест:
Дарослы кажа:
Есць у нас дзяўчынка Маша,
І есць у нас хлопчык Саша,
Яны хочуць пагуляць, хто паклічя – адгадаць.

Дзяўчынцы обо хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць:
Маша, маша, ты пацеха наша,
Адгадай, хто пяе,імя твае назаве.

Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у крузе, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: “Саша”
 

                                                                       “Прэла-гарэла"
Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт. Уменне дзейнічаць па сігналу.
Правілы: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Матэрыял: розныя цацкi.
Змест:
Да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла за мора ляцела,
А як прыляцела,дзе-недзе села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі. “Заiнька"

Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі

Правілы: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Змест:

дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы ў дзірачку

Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся

Tyпнi ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

“Лясь, лясь, уцякай!"

Задачы: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

Правілы: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

Матэрыял: Кветкi

Змест:

Дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

Лясь, лясь, уцякай!

Цябе конi стопчуць.

А я коней не баюся

Па дарозе пракачуся —

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

Беларускія гульні для выхаванцаў другой малодшай групы

“Надзейка"

Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; развіваць пачуцце сяброўства; выхоўваць калектывізм.

Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.

Змест: Па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг і загадваюць:

Ты, Надзейка , раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы,

Як бабулі скачуць.

Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае:

Вось так. Вось так –

Так бабулі скачуць.

Дзеці загадваюць:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як сяброўкі скачуць.

Надзейка танцуе і адказвае:

Вось так.

Вось так –

Так сяброўкі скачуць

Дзеці загадваюць:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як козлікі скачуць.

Надзейка адказвае:

Вось так.

Вось так –

Так козлікі скачуць.

Потым яна запрашае скакаць усіх дзяцей разам з ею.

“Адгадай, чый галасок"

Задачы: развіваць увагу на слых, памяць.

Правілы: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік. Змест:

дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

Сталі у круг, i — раз! два! тры!

Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

“Вожык і мышы"

Задачы: Развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць, рашучасць.

Правілы: Злоўленай лічыцца тая мышка, да якой вожык дакранаецца рукой.

Змест: Па лічылцы выбіраецца вожыкі 6-7 мышэй. Астатнія становяцца ў круг, вожык – у сярэдзіне. Па сігналу дзеці ідуць управа, вожык – улева.

Дзеці дэкламуюць:

Бяжыць вожык. Тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Да вожыка падыхлдзіць адзін з удзельнікаў:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісцях мыш.

Вожык асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць за кругам. Дарослы гаворыць:

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Ты лаві сабе мышэй,

Не чапай толькі дзяцей!

Мышы забягаюць у круг, вожык іх ловіць. Той, каго злавілі, прысядае. Калі 3-4 мышкі злоўлены, гульня заканчваецца.

“Грушка"

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні

Змест: Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

Мы пасадзім грушку

Усе, усе,

Няхай наша грушка

Расце, расце.

Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні,

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні.

Расці, расці, грушка,

Ды у добры час.

Патанцуй,- Марылька,

Паскачы для нас.

А ужо наша грушка

Распусцілася,

А наша Марылька

Зажурылася.

А мы тую грушку

Весяліць будзем.

I з нашай Марылькай

Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Беларускія гульні для выхаванцаў сярэдняй групы

“Мароз"

Задачы: Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.

Правілы: Той, да каго дакрануўся Мароз, павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.

Матэраял: Медальен з выявай Мароза

Змест: Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць:

Дзед Мароз, Дзед Мароз

! У цябе чырвоны нос.

Разам з намі пагуляй,

Не марозь, а даганяй.

Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакрануўся мароз, лічыцца замарожаным. Ен павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае мароз, які здолеў замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні.

“Мак"

Задачы: Выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны

Правілы: Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак” Змест: дарослы чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак”

Мак паспеў, пялесткі скінуў

І галоўку ўгору ўскінуў.

Перамігваецца з сонцам:

“Ты з-за хмар выходзь часцей,

Бо трымаю я ў скарбонцы

Пачастунак для дзяцей!”

Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць:

А на гары мак, мак, на даліне так, так.

А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі.

Потым спыняюцца і пытаюц у мака:

- Ці сеяла (сеяў) мак, мак?

Мак адказвае: -

Сеяла (сеяў).

Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…”

Зноў становяцца і пытаюць: - Ці ўзышоў мак?

Мак адказвае: - Узышоў.

Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?” Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам.

“Вузельчык"

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Правілы: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

Матэраял: Паясы

Змест:

Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

Іголка — шнырала,

Увесь свет прыбрала,

Прыбрала, абшыла,

Сама голая хадзіла

Тонкая ды долгая,

Аднавухая ды вострая.

А я тычу — натычу:

Носік стальны

Хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

Хвосцік ніцяны

Цягну зa сабой.

Праз палатнo ён праходзщь,

Канец сабе находзіць...

“Агароднiк"

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Правілы: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

Змест:

Гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

— Хто там?

— Агароднік!

— За чым прыйшоў?

— За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе нi падыдзе,

Усялякі за вixop возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод

“Шэра кот"

Задачы: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

Правілы: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

Змест:

дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

— ёсць мышы у стозе? —

Ёсць!

— Баяцца ката?

— Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй!

Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць

“Дзядуля-ражок"

Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Правілы: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Змест:

Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі.

Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем.

Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

— Хто мяне бaiццa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

— Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

- Дзядуля-ражок,

З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць.

Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму! Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

“Хворы Верабей"

Задачы: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

Правілы: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

Змест:

Дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава.

Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:

— Ці дома верабей?

— Дома.

— Што ён робщь?

— Хворы ляжыць.

— Што яму баліць?

— Плечыкі.

— Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

— Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

— Што ён робіць?

— Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

“Вартаўнік"

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

Змест:

Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

“Свабоднае месца"

Задачы: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Правілы: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

Змест:

Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго.

Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

“Жмуркі"

Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

Правілы: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

Матэраял: хустачка

Змест:

Па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

— Кот, кот! На чым cтaiш?

— На дубе!

— За што трымаешся?

— За сук!

— Што на суку?

— Вулл!

— Што у вуллях?

— Пчолы!

— Што у пчол?

— Мёд!

— Каму мёд?

— Мне ды сыну майму!

— А нам што?

— Гліны на лапаце!

Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:

Ну, кот Апанас,

Лаві тры гады нас!

Лаві нас хутчэй,

Не развязвай вачэй!

Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката.

Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

“Млын"

Задачы: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Правілы: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

Змест:

Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях.

Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

Млынарня на горцы

Крыламі махае,

Крыламі махае,

Зерне працірае.

Сама не глытае,

Другі хлеб выпякае.

У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori.

Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

“Сляпы музыкант"

Задачы: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.

Правілы: укалі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

Матэраял: Хустачка, палачка

Змест: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей.

Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

“Чараўнік"

Задачы: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.

Правілы: pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.

Змест: Дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.

Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:

— Добры дзень, чараунiк!

Чараунік адказвае:

— Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?

Дзеці адказваюць: — У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.

Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

“Схавай рукі"

Задачы: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

Правілы: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

Матэраял: Вяроўка

Змест:

Тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

“Што poбiш?"

Задачы: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Правілы: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Змест: Дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д.

Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?» Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

“Нос, нос, нос, лоб"

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

Змест: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

“Браднік"

Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

Змест: Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі.

Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

Беларускія гульні для выхаванцаў старэйшай групы

“Гусі-лебедзі"

Задачы: Удасканальваць навыкі хуткаго бегу, спрыту, выхоўваць пачуцце калектывізму, смеласць.

Правілы: Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае.

Матэрыял: Медальён з выявай ваўка

Змест: Выбіраецца воўк і гусі. Воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі за кругам.

Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі, гусі! Вам пара ў чыста поле са двара”

Дзеці ідуць кароагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць:

Дзе былі вы гусі?

На сінім на моры.

Каго там вы бачылі?

Шэрага воўка.

Ах, ты шэры воўк,

Бяры ты гусенка замест парасенка.

Га-га-га!

Гусі адказваюць пасля кожнага радка тэксту увесь час: “Га-га-га!”. Потым гусі ўцякаюць. А воўк іх ловіць

“Міхасік"

Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.

Правілы: Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.

Матэрыял: Некалькі пар абутку

Змест: Некалькі пар абутку ставяцца па кругу. Удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць:

Ты, Міхасік, не зявай!

Хутка лапці абувай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу кожны стараецца абуць “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.

“Паляўнічыя і качкі"

Задачы: Развіваць трапнасць і дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі.

Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

Матэрыял: мяч

Змест: Выбіраюцца паляўнічыя і качкі. Паляўнічыя перамяшчаюцца па пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ўдарыць па нагах ці ў спіну мячом качцы. Але падыходзіць да качак бліжэй, чым 5-6 крокаў, не дазваляецца. Калі качкі набліжаюцца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі качка зловіць мяч на ляту, яна кідае мяч за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены качкай. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць качку, мяняецца з ей ролямі.

“Качка"

Задачы: Удасканальваць навыкі лоўлі мяча, пападання ім у рухомую цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вынослівасць

Правілы: Калі мячык выкаціцца за межы круга. Ігрок, якому ен быў адрасаваны, можа зрабіць з месца прыпынку мяча два крокі ў любым напрамку.

Матэрыял: мяч

Змест: Чэрціцца круг дыяметрам 15-20 м, у які становіцца водзячы-паляўнічы. Ен кідае качку (тэнісны мяч) угору і называе імя аднаго з ігракоў. Названы павінен злавіць качку, тады ен стане паляўнічым.

Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, з таго месца, дзе спынілася качка, ен павінен трапіць у аднаго з ігракоў, якія перамяшчаюцца па кругу. Толькі тады ен становіцца паляўнічым. Ігрок, у якога трапілі мячом, выбывае з гульні, але калі той, хто кідае, прамахнецца, з гульні выбывае ен сам.

Пераможцам лічыцца той, хто застаецца ў гульні апошнім. 

“Гарнушак"

Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку.

Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

Матэрыял: Фант (каменьчык ці шышка)

Змест: Дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. Ен ходзіць вакол чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: “Гарнушак!” Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам.

“Хапанка"

Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць.

Правілы: Па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію.

Матэрыял:Розныя невялікія прадметы

Змест: На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м-гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра – дзве паралельныя лініі.

Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў.

Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым. Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо.

Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць прадметаў.

“Пасадка бульбы"

Задачы: Развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуцце калектывізму.

Правілы: Садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка. Калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае заданне спачатку.

Матэрыял: Мяшэчак з бульбай

Змест: Дзеці дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Строяцца ў каланы на чале з капмтанамі, кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай. На адлегласці 20-30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кружкоў, садзяць бульбу – кладуць яе ў кружкі і перадаюць мяшэчкі наступным. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы.

“Конікі"

Задачы: Удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.

Правілы: Шпак не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за межы пляцоўкі.

Змест: У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя – конікі.

Ігракі выбіраюць шпака, які становіцца ў круг, конікі за кругам. Шпак, скачучы на дзвюх нагах, ловіць конікаў, якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні шпака адбягаюць. Калі шпак не не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, конікі павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены ігрок заводзіцца ў круг і робіцца шпаком. Новы шпак можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе конікі павінны перамяшчацца такім жа спосабам. Конік лічыцца злоўленым. Калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца. Калі ўсе ігракі збяруцца ў сярэдзіне круга.

“Лянок"

Задачы: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Правілы: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

Змест: З ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг.

Яны пытаюцца:

— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:

— Старым бабулькам воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк.

Мы лянок ipвaлi, жалi,

Абразалі, у полі слалі,

У снапочкі збipалi.

Урадзіся лянок

Белы, слаўны кужалёк.

“Гаспадыня i кот"

Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.

Правілы: дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.

Змест: Дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.

Маці гаворыць:

— Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп.

А вось тут — наш дом.

Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

Збаночкі прыйшлі i спыніліся.

Maцi гаворыць:

— Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці.

Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.  Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

— Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа.

Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа:

— У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!

Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.

Бегаюць ды прыгаворваюць:

— Не выкруцішся, кот!

Пападзешся, кот!

Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці. Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.

Пачаў прасіцца:

— Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі!

Стаў круг шырэйшы.Усе гавораць кату:

— Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

— Выходзь, кот. Выходзь ды памятай: Першы раз даруецца, Другi — забараняецца! I разбегліся усе хто куды.

“Свінка"

Задачы: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.

Правілы: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

Матэрыял: мяч

Змест: З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы.

У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:

— Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляўка!

Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

“А мы проса сеялі"

Задачы: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Правілы: дзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот

Змест: Дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго.

У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)

Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:

— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)

— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)

— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)

— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)

— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.)

Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

“Гарлачык"

Задачы: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.

Правілы: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.

Змест: Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі».

Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

— Колькі каштуе «гарлачык»?

Дзіця адказвае: За «гарлачык» гэты Дай нам зусім крышку: Каб ніколі не хварэць — Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік— насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

“Фарбы"

Задачы: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Правілы: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

Змест: Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць. Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:

— Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

— Несцерка!

— Чаго прыйшоу?

— Па фарбу?

— Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

— Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

— Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі ciнi чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

— Стук-стук!

— Хто там?

— Несцерка!

— Чаго прыйшоў?

— Па фарбу!

— Па якую?

— Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— ёсць белая фарба, бяры яе!

«Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

“Іванка"

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Правілы: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

Змест: З ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку.

Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

А дзе той Іванка, (3 разы)

Што ўстае спазаранку.

ён спрытны, працавіты

Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг.

Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

Як тупну нагой,

да прытупну другой (тупае нагамі)

Кругом пакружуся (кружыцца)

Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

Танцуй, танцуй, Іванка,

хоць да ранку, Т

олькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе. Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

“Вартаўнік"

Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

 Змест: Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

“Браднік"

Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

Матэрыял: Лаўка

Змест: Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі.

Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

“Паляванне на лісаў"

Задачы: хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Правілы: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

Змест: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі.

Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

“Рэшата"

Задачы: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.

Правілы: калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей..

Матэрыял: Палка, хустачка

Змест: Дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс.

Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго.

Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

“Каноплі"

Задачы: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.

Правілы: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца

Змест: Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi.

Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i пачынае з імі дыялог:

— Прыходзь да мяне каноплі палоць.

— Не хачу!

— А кашу есці?

— Хоць зараз!

— Ах ты, гультай!—i ў гэты жа час бяжьщь у любы канец шарэнгі.

Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

“Шчупак"

Задачы: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.

Правілы: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.

Змест: Дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку.

Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

“Палатно"

Задачы: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.

Правілы: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.

Змест: Дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно.

Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга.

Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!» Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

“Вяроўка-змейка"

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.

Правілы: нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.

Матэрыял: Вяроўка

Змест: На зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

“Золата"

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.

Правілы: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма

Матэрыял: Каменьчык

Змест: Дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!»

Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца

“Кашка"

Задачы: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.

Правілы: irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

Матэрыял: Шышка, каменьчык

Змест: Дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг.

Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

“Птушка"

Задачы: Удасканальваць навыкі перамяшчэння на абмежаванай прасторы

Правілы: Іграка з “птушкай” можна лавіць да таго часу, пакуль ен не дакранецца да “раздатчыка”.

Матэрыял: Шышка, каменьчык

Змест: Колькасць удзельнікаў – 10-20 чалавек.

Ігракі выбіраюць раздатчыка,становяцца ў кругплячо ў плячо, спінамі ўнутр круга, і трымаюць за спінамі рукі, склаўшы далоні чашачкай. “Раздатчык” ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладае каму-небудзь у далоні “птушку”, становіцца ў цэнтр і гаворыць: “Дзверы адчынены”. Той, у каго знаходзіцца “птушка”, бяжыць да раздатчыка і аддае яму “птушку”. Ігракі, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы схопіць, становіцца “раздатчыкам”. Калі гэта нікому не ўдаецца, “раздатчыкам” становіцца ігрок, які аддаў “птушку” раздатчыку